На памосце юныя асілкі ()
Кубак Віцебскай вобласці па цяжкай атлетыцы завяршыў сезон аматараў «жалезных гульняў». Сёлета маладому пакаленню цяжкаатлетаў ёсць з каго браць прыклад і кім ганарыцца. Зборная каманда Віцебскай вобласці выйграла дарослы чэмпіянат Беларусі, а прадстаўнікі спартыўнага клуба прафсаюзаў сталі пераможцамі спартакіяды сярод выхаванцаў СДЗЮШАР. На міжнароднай арэне землякі таксама не засталіся без медалёў. На юніёрскім першынстве свету гімн Беларусі гучаў некалькі разоў у гонар нашых спартсменаў. У 2018 годзе плануецца што зала для заняткаў цяжкай атлетыкай адкрыецца ў Оршы, а потым і ў Глыбокім пачнуць культываваць жалезныя гульні.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018