Верхнядзвінск рыхтуецца да «Дажынак-2018» ()
Да свята працаўнікоў вёскі ў горадзе трэба рэканструяваць каля 200 аб’ектаў. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў разам з кіраўніцтвам раёна абмеркаваў ход работ і падкрэсліў, што пры іх правядзенні неабходна ўлічваць патрэбы гараджан. Сярод галоўных і чаканых жыхарамі аб’ектаў – фізкультурна-спартыўны комплекс. Работы тут пачаліся ў верасні мінулага года. Будынак плануюць зрабіць шматфункцыянальным. Акрамя трэнажорнай і фітнес-залы, з’явіцца тут і басейн.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018