«СМІ і ДАІ за бяспеку дарожнага руху» ()

Кіраўніцтва абласной дзяржаўтаінспекцыі адзначае вялікі ўклад журналістаў у прафілактыку дарожна-транспартнага траўматызму і змяншэнне колькасці аварый на дарогах вобласці ў 2017 годзе. Прадстаўнікоў СМІ ўзнагародзілі ў 9-ці намінацыях. За лепшы тэлесюжэт адзначаны рэдактар «Тэлерадыёкампаніі «Віцебск» Вольга Шмаргун, за лепшую радыёперадачу – галоўны рэдактар «Радыё-Віцебск» Марыя Вайцяхоўская. Усе журналісты, якія плённа супрацоўнічаюць з дзяржаўтаінспекцыяй, атрымалі падзякі ад абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top