Птушку шкада. Незвычайная ратавальная аперацыя ў Віцебску ()

У адным з двароў на Маскоўскім праспекце ў правадах заблыталася невялікая птушка на вышыні 5-га – 6-га паверхаў і ніяк не магла паляцець. Спагадлівыя мясцовыя жыхары не змаглі прайсці міма і выклікалі МНС. Ратаўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, таксама аказаліся неабыякавымі да птушынай бяды. З дапамогай спецтэхнікі супрацоўнік МНС дабраўся да нявольніцы, зняў яе з правадоў і перадаў мясцовым жыхарам. За ратавальнай аперацыяй, якая доўжылася ўсяго некалькі хвілін, сабралася паназіраць немалая колькасць мінакоў. У выратаванай галкі пашкоджанае крыло. Мясцовыя жыхары збіраюцца выхадзіць яе і адпусціць на волю. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top