Пяцёра маладых людзей загінулі ў аварыі ў Гарадоцкім раёне ()

Віцебскія следчыя чакаюць ад экспертаў адказаў на пытанні, хто быў за рулём аўтамабіля, што трапіў у аварыю ў Гарадоцкім раёне і ў якім тэхнічным стане знаходзілася машына. Нагадаем, дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінулі адразу 5 чалавек, адбылося позна ўвечары 5 лістапада. «Вольва» урэзалася ў дрэва, ад удару аўто разарвала папалам. Ёсць версія, што кузаў быў звараны з дзвюх частак і разышоўся па шву. Аднак следчыя гэта пакуль не пацвярджаюць. Кампанія з шасці чалавек, па папярэдняй інфармацыі, ехала на дыскатэку ў Езярышча. На дарозе яны абагналі машыну хуткай дапамогі. І толькі дзякуючы гэтаму збегу абставін адной з пасажырак – 21-гадовай дзяўчыне – пашчасціла выжыць. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top