Сумная статыстыка дарожных здарэнняў новага года ()

Кожны дзень новага, 2018 года папаўняе сумную статыстыку ДАІ новымі аварыямі і павялічвае колькасць загінуўшых пад коламі аўто. Крыху больш за тыдзень – дзясятак дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяць чалавек загінулі, 4 атрымалі траўмы. Толькі за мінулыя выхадныя на дарогах вобласці з жыццём развіталіся трое пешаходаў: у Полацку, Оршы і Віцебскім раёне. Дзяржаўтаінспекцыя ўсур’ёз занепакоена такой сітуацыяй. Вартавыя дарожнага парадку шукаюць новыя метады прафілактыкі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top