Амаль палова беларускіх аўтамабіляў не прайшлі тэхнічны агляд ()
Заплаціць штраф для вадзіцеляў аказваецца намнога танней, чым дарожны збор. І пакуль дэпутаты абмяркоўваюць змяненне механізму спагнання дзяржпошліны, інспектары ДАІ на вуліцах Віцебска праверылі ў аўтааматараў праходжанне тэхагляду, а разам з тым і наяўнасць зімовай гумы. Рэйд інспектараў ДАІ пачаўся з пагоні за аўтамабілістам, які праігнараваў патрабаванне спыніцца. Доўга праследаваць у цэнтры горада не сталі, але нумар машыны зафіксавалі. Яшчэ адзін прэтэндэнт на штраф – вадзіцель аўтамабіля з салодкім грузам.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017