У Лёзненскім раёне з аўкцыёнаў прадаюць старыя будынкі і зямлю ()
Маёмасць павінна прыносіць ўласніку прыбытак, а не генерыраваць страты на яго ўтрыманне і ахову. У Беларусі зараз актыўна рэалізуецца комплекс мер па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай нерухомай маёмасці. Зацікаўленым асобам прапануюць сёння будынкі камунальнай гаспадаркі, былыя аб’екты адукацыі і крамы райспажыўкааперацыі. Апошніх толькі ў Лёзненскім раёне – 25! А самыя вялікія аб’екты нерухомасці, якія выстаўлены на продаж у Лёзне, гэта комплекс з 14 будынкаў агульнай плошчай больш за 5 гектараў і памяшканні былога кансервавага завода. Прапануюць у Лёзненскім раёне і зямельныя участкі пад інвестыцыйныя праекты, і для будаўніцтва жылых дамоў. Сёння ў Лёзненскім раёне можна набыць кавалак зямлі ад шасці да 25-ці сотак коштам ад адной да трох тысяч рублёў. У Лёзне крыху даражэй. Дарэчы, прапаноўваюцца прывабныя ўчасткі ў маляўнічых кутках.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018