100 дрэў да векавога юбілею ()

У гонар 100-годдзя абласной газеты «Витебские вести» супрацоўнікі рэдакцыі высадзілі сквер. Зялёны падарунак ад журналістаў з’явіўся ў дварах на вуліцы Лазо. Абласная газета «Витебские вести» – правапераемнік адразу дзвюх легендарных выданняў – «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова». У шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею – экспазіцыя ў краязнаўчым музеі, конкурс школьных сачыненняў, інтэлектуальныя гульні і нават турнір па міні-футболе. Кульмінацыяй стануць фінальныя урачыстасці 10 лістапада. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top