Палову плошчаў кукурузы адолелі аграрыі паўночнага рэгіёну ()
На зялёны корм убраны 33 тысячы гектараў. Ураджайнасць – 210 цэнтнераў на круг супраць 297-мі летась. Апошнія некалькі дзён надвор’е аграрыям спрыяе: хаця і ў нялёгкіх умовах – але поўным ходам ідзе ўборка царыцы палёў. Бягучы год па кліматычных умовах не самы спрыяльны для вырошчвання кукурузы – не прайшлі бясследна зацяжныя дажджы: вясной з-за іх змясціліся тэрміны пасеву, зараз – тэхніцы не выйсці ў поле на ўборку. Не хапіла цёплых сонечных дзён. У рэгіёне кукурузай заняты 66 тысяч гектараў. Зараз аграрыі адолелі палову плошчаў.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017