Упершыню чэмпіянат вобласці па більярдным спорце выйграў аматар ()

Спаборніцтвы абласнога чэмпіянату па більярдным спорце ўключылі дзевяць тураў, у якіх прынялі ўдзел 25 ігракоў. Аспрэчыць прэстыжны тытул сабраліся ўсе мацнейшыя більярдысты Прыдзвінскага краю. У выніку ў фінальную частку турніру змаглі прабіцца толькі восем лепшых спартсменаў. Упершыню чэмпіянат Віцебскай вобласці па більярдным спорце выйграў аматар Алег Панцялееў. У фінальным паядынку за ганаровае званне, што вельмі рэдка здараецца, ён з сухім лікам 4:0 абыграў дзеючага майстра спорту. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018
Back to Top