У Нясвіжы адкрылі пляцоўку для міні-гольфа

Комплекс размясціўся на тэрыторыі каледжа імя Якуба Коласа і займае адзін гектар. На ім усталявалі васямнаццаць дарожак з лункамі рознай ступені цяжкасці. Зараз у каледжы рыхтуюць маладых спецыялістаў, якія змогуць трэніраваць спартсменаў у гэтай дысцыпліне. Хутка на пляцоўцы змогуць займацца вучні школ і гімназій Нясвіжа. У планах арганізатараў зрабіць комплекс даступным для турыстаў. Колькі будзе каштаваць арэнда поля і пракат спартыўнага інвентару, пакуль вырашаецца. Приложение АТН: ➡
Back to Top