Нясвіжскі замак у кінахроніцы 1919 года! Расфарбаваныя рарытэтныя кадры
Кожнаму беларусу добра вядомы горад Нясвіж і знакаміты палац Радзівілаў, які лічыцца аб’ектам не толькі нацыянальнай, але і сусветнай спадчыны паводле рашэння ЮНЭСКА. Вобраз палаца сёння пазнавальны для любога беларуса: мы бачым яго на айчынных банкнотах і юбілейных манетах, на марках і паштоўках, у кінафільмах і ў інтэрнэце. Урэшце кожны можа трапіць у Нясвіж ўжывую.
Але ж як выглядаў палац у даўнія часы? Напрыклад, калі ён яшчэ належаў Радзівілам або ў часы прыходу савецкай улады – сто гадоў таму назад.
Нам вельмі пашанцавала, бо да нашых дзён захаваліся унікальныя кадры кінахронікі, створанай у лютым 1919 года. Тут мы бачым Нясвіж пасля прыходу сюды Чырвонай арміі.
Справа ў тым, што падзеі ў той час мяняліся вельмі імкліва. Яшчэ ў пачатку 1917 года Нясвіж заставаўся ў прыфрантавой зоне пад кантролем Расійскай імперыі, потым часовага ўраду Буржуазнай Расіі. У кастрычніку 1917 г. фармальна Нясвіж трапіў пад савецкую ўладу, якая доўга не пратрымалася, бо ўжо ў лютым 1918 года Нясвіж занялі немцы. Праз год, як мы бачым на гэтым відэа, Нясвіж быў заняты Чырвонай арміяй, але зноў ў тым жа 1919 годзе спачатку ў сакавіку адбываецца Нясвіжскае антыбальшавіцкае паўстанне, а ў ліпені Нясвіж займаюць палякі. Потым зноў тут на пару месяцаў бальшавікі, а ўслед за імі – ізноў польская армія.
На рэдкіх архіўных кадрах мы бачым як чырвонаармейцы ўладкоўваюцца і апісваюць маёмасць палаца. Напярэдадні тут адбыўся вялікі і непрыемны канфлікт. Як апісвае яго газета “Звязда” і іншыя крыніцы, у пачатку 1919 г. пасля адыходу немцаў у горад прыйшлі чэкісты на чале з таварышам Салдатавым і атрад Надзвычайнай Камісіі 8-га ўчастка Смаленскай акругі. Яны адхілілі ад улады мясцовых камуністаў і пачалі сапраўднае рабаванне не толькі каштоўнасцей замка, але і ўсяго горада. Тым не менш, камуністам удалося сабраць рэвалюцыйны камітэт, які з дапамогай роты Нясвіжскага палка раззброіў атрад Салдатава. У апублікаваным матэрыяле газеты «Звязда» гаварылася пра знікненне з Нясвіжскага палаца габеленаў і іншых скарбаў. У палац была накіравана камісія. Напачатку лютага 1919 г. галоўны інструктар Беларускага музея пад гучнай фаміліяй Замкаў быў накіраваны ў Нясвіж для агляду палаца, які і засведчыў пашкоджанні твораў мастацтва, сарваныя шпалеры, паламаную мэблю, разрабаваныя прадметы. Але высветліць, куды ж падзелася каштоўная маёмасць, не атрымалася.
Вось гэты працэс мы і бачым на кадрах кінахронікі: тут адбываецца спроба навесці парадак, правесці ўлік і ацаніць усе страты. Разам з тым мы бачым сам палац і яго наваколле.
Дадзеная хроніка была створана ў рамках часопіса «Кіна-тыдзень» цудоўным рэжысёрам і аператарам Дзіга Вертавым, які паходзіць з Беластока Гродзенскай Губерні. “Кіна-тыдзень“ быў хронікай бягучых падзей, па сутнасці – найважнейшым дакументам эпохі. А сам Дзіга Вертаў лічыцца адным з заснавальнікаў савецкага кінематографа, аўтарам футурыстычнага кінаманіфесту, вынаходнікам кінематаграфічнай лексікі і прыхільнікам новага мастацтва.
===
Каждому белорусу и многим гостям страны известен город Несвиж и знаменитый замок Радзивиллов, который по решению ЮНЕСКО считается объектом не только национального, но и всемирного наследия. Сегодня образ дворца узнаваем: мы видим его на национальных банкнотах и юбилейных монетах, на марках и открытках, в кино и в Интернете. Да и попасть в Несвиж сегодня может каждый.
Но как выглядел замок в ранее? Нам очень повезло, потому что до наших дней дошли уникальные кадры кинохроники, созданной в феврале 1919 г. Здесь мы видим Несвиж после прихода сюда Красной Армии.
Дело в том, что события в то время менялись очень стремительно. Еще в начале 1917 г. Несвиж оставался под контролем Российской империи, затем Временного правительства Буржуазной России. В октябре 1917 г. Несвиж формально попал под советскую власть, которая продлилась недолго, так как уже в феврале 1918 г. Несвиж был оккупирован немцами. Через год, как мы видим на этом видео, Несвиж был занят Красной Армией, но снова в том же 1919 г., сначала в марте происходит Несвижское антибольшевистское восстание, а в июле уже поляки захватывают Несвиж. Затем снова пришли большевики, а через на пару месяцев – вновь польская армия. На редких архивных кадрах мы видим, как обосновываются красноармейцы, описывают дворцовое имущество.
Хронику создал в рамках журнала «Неделя кино» замечательный режиссер и оператор Дзига Вертов, родом из Белостока Гродненской губернии.
===
Every Belarusian is well-known for the city of Niasvizh and the famous Radzivil Palace, which is considered an object of not only national, but also world heritage according to the decision of UNESCO. Today, the image of the palace is recognizable. But what did the palace look like in ancient times? We are very lucky, because the unique frames of the newsreel created in February 1919 have survived to this day.
#Нясвіж #несвиж #радзівілы #радзивиллы #краснаяармия #революция #рэвалюцыя #беларусь #замкі #палацы #замки #дворцы
1 view
184
54
4 months ago 00:01:49 5
Замок Радзивилов в Несвиже
7 months ago 00:50:31 10
БЕЛАРУСЬ - города и замки: Гродно, Ружаны, Коссово, Мир, Несвиж и Минск
8 months ago 00:51:55 1
Беларусь. Минск. Стоит ли ехать? Замок Несвиж, Замок Мир. Уличная еда цены. Из России Беларусь 2023
10 months ago 00:16:28 1
Першая прыгажуня Еўропы, якая вярнула ў Беларусь Радзівілаў. Марыя Дарота дэ Кастэлян / Вусы Скарыны
1 year ago 00:05:50 2
Самые красивые места БЕЛАРУСЬ. Дворцы и Замки Беларуси | ТОП 5
1 year ago 00:13:01 1
ЗАМКИ БЕЛАРУСИ | НЕСВИЖСКИЙ ЗАМОК | НЯСВІЖСКІ ПАЛАЦ
1 year ago 00:03:24 1
Нясвіжскі замак у кінахроніцы 1919 года! Расфарбаваныя рарытэтныя кадры
2 years ago 00:19:59 2
Вандроўкі па міфічных і легендарных месцах Беларусі
3 years ago 00:00:27 7
Несвижский Замок | Спокойствие
3 years ago 00:26:09 3
Ксендз Петр Шарко — настоятель римско-католических костела Божьего Тела в Несвиже
3 years ago 00:03:43 1
Аэросъемка Несвижского замка (Беларусь)/Nesvizh Castle (Belarus)
4 years ago 00:03:08 1
Несвижский замок (белор. Нясвіжскі замак), Белоруссия
4 years ago 00:01:14 1
Цудоўная Беларусь Нясвіжскі замак з вышыні
4 years ago 00:02:53 9
Nesvizh Castle (Belarus) \ Несвижский замок
5 years ago 00:02:21 175
The Republic of Belarus Nesvizh castle /Республика Беларусь замок Несвиж
5 years ago 00:01:56 36
Несвижский замок | Нясві́жскі замак | Niasvizh castle - cinematic
6 years ago 00:21:04 1
Беларусь, Нясвіжскі замак
6 years ago 00:07:24 8
Несвижский район: сахар, туризм и наследие Радзивиллов
6 years ago 00:21:10 6
Замок звезда Несвиж. Беларусь.
7 years ago 00:01:19 21
Нясвіжскі замак з вышыні птушынага палёту
7 years ago 00:18:47 1
Несвижский замок
7 years ago 01:01:25 30
Браты сарматы. Геранім Фларыян і Міхаіл Казімір Рыбанька. Штодзённае жыццё магн ...