“Ноч музеяў-2021“ у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

21 і 22 мая ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацва адбылася “Ноч музеяў“. 21 мая гасцей прымаў музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Вялікая аўтарская экскурсія па музеі ад доктара мастацтвазнаўства, прафесара Т.В. Катовіч, гучная музыка ад load sound і смачны стрыт-фуд ад “Формула еды“, супрэматычны небалет “Уна дачка Казіміра“ і светлавое шоў ад маладзёжнага тэатра “Колесо“ зрабілі атмасферу вечара незабыўнай. 22 мая ўсіх чакала арт-прастора “Талстога, 7“. У праграме былі шоў барабанаў ад “BARABAND“, TRASH-батл, падчас якога маладыя мастакі стваралі арт-аб’екты са смецця, тэтралізаваныя пастаноўкі «SтиркаSтиралкаSушка» і “Тэатр у вокнах“ ад маладзёжнага тэатра “Колесо“, а таксама незвычайная выстава работ Валяніціны Ляховіч.
Back to Top