БОГРАЧ караля Стэфана Баторыя. Гатуем з “Будзьма!“

Страва паляўнікоў і шляхты, яе прывёз на нашыя землі кароль Стэфан Баторый ды ласаваўся ёю пасля палявання. Гісторыя бограча сягае ў стагоддзі і мае венгерскія карані. Баторый паходзіў са славутага венгерскага ваяўнічага рода, шляхта абрала яго каралём Рэчы Паспалітай ў 1575 годзе. Кароль вельмі любіў паляванне, а са здабытай дзічыны частаваўся гарачым бограчам. Мясцовая шляхта хутка перахапіла каралеўскую традыцыю. Пасля з’яўлення на нашых землях бульбы, фасолі, памідораў і перцаў, бограч стаў больш разнастайным. Рэцэпт, па якім мы сёння гатуем, мае амаль стогадовую гісторыю. Гатуем на 4 порцыі: 📌 Для бограча: дзічына (у нас мяса лася, але можна замяніць на ялавічыну, свініну, курыцу)* - 400 г сальны тлушч альбо кавалачак сала фасоля (папярэдне замачыць на ноч) 1 зялёны перац 1 вялікая цыбуліна 2 памідоры лаўровы ліст - некалькі штук 1 галоўка часнаку сумясь перцаў каляндра соль зеляніна 1 ст. лыжка смятаны 📌Для клёцак: 2 вялік
Back to Top