На раніцу пасля Вялікадня - СНЯДАНАК. Рэцэпты “Будзьма!“
💌 данаты, мерч
💌 стаць спонсарам
Чым частаваліся нашыя продкі на ранак пасля свята, калі заставалася шмат ежы? Безумоўна, яечняй! І гэты сняданак меў сакральны сэнс.
💢 Яйка з’яўляецца універсальным цывілізацыйным сімвалам уваскрасення і пачатку новага жыцця. Такі сімвалізм прысутнічае ў культуры розных народаў яшчэ да з’яўлення хрысціянства. Вядома, што ў этрускіх пахаваннях-курганах археолагі знаходзілі рытуальна размаляваныя яйкі — сімвалы ўваскрашэння з мёртвых. А яшчэ яйкі закапвалі ў полі. Іх выкарыстоўваюць азербайджанскія і іранскія мусульмане падчас святкавання Наўруза. Курынае яйка было ў сялянскай культуры славян і да прыняцця хрысціянства.
💢 На Вялікдзень прынята яйкі фарбаваць. Раней іх фарбавалі выключна ў чырвоны колер і рабілі гэта з дапамогай лушпінаў ад цыбулі. Лушпіны адварвалі ў вадзе, а потым у ёй жа варылі яйкі.
Існуе легенда пра Марыю Магдалену і чырвонае яйка. Яна, даведаўшыся пра ўваскрашэнне Ісуса Хрыста, прыйшла да рымскага імператара Тыберыя і працягнула яму яйка са словами «Хрыстос Уваскрос!». Імператар раззлаваўся і сказаў: «У гэта так жа цяжка паверыць, як у тое, што гэта белае яйка можа стаць чырвоным!». І ў той жа момант белае яйка пачырванела.
🍽 У хрысціянскай традыцыі перад Вялікаднем цягнецца доўгі пост, таму нашыя продкі паспявалі засумаваць па розных прысмаках. Раней Раство і Вялікдзень былі самымі вялікімі і значнымі святамі і суправаджаліся самымі пышнымі стравамі. На Вялікдзень падавалі каўбасы, сала, вяндліны, запечанае мяса, пышную салодкую здобу, кіслую капусту і салёныя агуркі, стравы з сушаных грыбоў і канешне ж вараныя чырвоныя яйкі, з якіх і пачынаецца застолле!
☝️На другі дзень свята заўсёды заставалася шмат ежы. А галоўны сімвал свята – яйка, куды ж без яго. Таму нашыя продкі гатавалі яечню ў якую ўваходзіць ажно тры віды яйка: сырое, варанае і “пярдута”, больш вядомае, як “пашот”. Існаваў тут і сакральны сэнс – тры віды яйка сімвалізавалі Троіцу – хрысціянскае вучэнне аб трох асобах адзінага па сутнасці Бога.
📌 Гатуем на 4 порцыі:
свіная грудзінка 200 г
хатняя каўбаса 150 г
ялавічына 150 г
балык 150 г
тварог 120 г
3 вараных яйкі
2 сырых яйкі
4 яйкі “пашот”
1 ст. лыжка хрэну
пучок зеляніны для ўпрыгожвання
соль і перац па смаку
📍Можна выкарыстоўваць любое мяса, што засталося пасля першага дня свята. У страву можна дадаваць бульбу, цыбулю, грыбы, фасолю і не толькі. А падаваць можна з хлебам і салёным агурком.
Музыка: Стары Ольса @StaryOlsa
#будзьмабеларусамі #беларускаякухня #гатуемзбудзьма
👉БОЛЬШ РЭЦЭПТАЎ:
БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт
Telegram
Facebook
Instagram
TikTok @budzma_razam
Twitter
VK
Данаты
1 view
223
79
7 years ago 00:03:02 9
Купала Kupala Купаньне на раніцу пасля свята
14 years ago 00:00:43 19
Раніца, ноч на пляжы
2 years ago 00:01:56 1
На раніцу пасля Вялікадня - СНЯДАНАК. Рэцэпты “Будзьма!“
3 years ago 00:09:30 1
Аперацыя “Шлюз“: мігранты на раніцу – санкцыі на абед | Как клан Лукашенко зарабатывает на границе
11 months ago 00:06:24 27
Иван Дятлов - премьера ВНИКУДА на Добрай раніцы, Беларусь!
8 years ago 00:08:31 17
Социальный ролик “Малыш“ на “Добрай раніцы, Беларусь!“ Прямой эфир.
1 year ago 01:45:34 1
РокШынок. РаніцА
4 years ago 00:03:28 24
Народный ансамбль народной песни “Раніца“ - “На гарэ дубочак“
9 years ago 00:07:34 5
“Наш Грюнвальд“ на программе “Добрай раніцы, Беларусь!“
2 years ago 00:04:00 6
Добрай раніцы, Беларусь. Безопасность на льду
4 years ago 00:02:51 1
Добрай раніцы, Беларусь, Безопасность на пляже.
4 years ago 00:01:00 4
КОНКУРС “INSTAРАНІЦА“ (Відэа)
4 years ago 00:02:26 1
Добрай раніцы, Беларусь. Экотропа на Цнянке
2 years ago 00:02:44 17
Добрай раніцы, Беларусь. НА СВЯЗИ ГРОДНО. ВЫСТАВКА «СТАРЫ КУФАР, ПРЫГАЖУНЯ ЁЛКА»
6 years ago 00:04:35 10
MONKEY TOPS - На стиле (Добрай раніцы, Беларусь!)
9 years ago 00:02:12 13
ГІБЕЛЬ НА ПРАЦОЎНЫМ МЕСЦЫ (Відэа)
2 years ago 00:05:38 22
NIKITA KAMADEY - МОЙ ПУТЬ (ПРЕМЬЕРА ПЕСНИ) на “Добрай раніцы, Беларусь“
5 months ago 00:02:31 1
Добрай раніцы, Беларусь. НА СВЯЗИ БРЕСТ. ФЕСТИВАЛЬ ОРГАННОЙ МУЗЫКИ В РУЖАНАХ
4 years ago 00:05:03 1
Людзі гадзінамі стаяць на вуліцы ў чарзе, каб здаць тэст на каранавірус.
5 months ago 00:03:02 1
Добрай раніцы, Беларусь. НА СВЯЗИ ГРОДНО. МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ «ЛЯЛЬКІ НАД НЁМАНАМ»
3 years ago 00:02:24 55
Добрай раніцы, Беларусь, Пункты вакцинации в Минске
7 months ago 00:03:06 7
Добрай раніцы, Беларусь. ГОРОД МАСТЕРОВ НА “СЛАВЯНСКОМ БАЗАРЕ В ВИТЕБСКЕ“
4 years ago 00:01:11 6
Данута Бічэль-Загнетава - “Раніца“
1 year ago 00:02:53 5
Добрай раніцы, Беларусь. На связи Гродно. «Каравай-фест «Бацькава булка 2023»