Морино Ивьевского района

Автор видео - patocki (youtube) #морино #морына Мо́рына (трансліт.: Moryna, руск.: Морино) — аграгарадок у Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета. Геаграфія Знаходзіцца за 10 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Іўе, за 148 км ад Гродна, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, каля ракі Нёман. Гісторыя У канцы XIV стагоддзя навагрудскі князь Карыбут Альгердавіч даў Морына з возерам Лаўрышаўскаму манастыру. У XVII стагоддзі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1739 годзе ў Іўеўскай парафіі, уласнасць памешчыка Навасельскага. У XIX — пачатку ХХ стагоддзяў вёска ва Уселюбскай вобласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
Back to Top