Шклоўскія ратавальнікі наведалі з акцыяй “Канікулы без дыму і агню” аздараўленчы лагер “Космас”

Летам павялічваецца колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей. Звязана гэта з тым, што ў хлопчыкаў і дзяўчынак наступаюць канікулы, дзеці часта застаюцца без нагляду і маюць больш вольнага часу. І менавіта ў гэтую пару года работнікі МНС праводзяць акцыю, накіраваную на папярэджанне і прафілактыку няшчасных выпадкаў, звязаных з удзелам дзяцей, «Канікулы без дыму і агню“. А ў рамках яе ў першай палове лета наведваюць дзіцячыя лагеры.
Back to Top