Заява прадстаўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях транзіту ўлады.
Сёння Міжнародны дзень міру і пуцінская Расія жадала б, каб ён увайшоў у гісторыю як дзень “рускага міру“.
Пра гэта б марылі ў звар’яцелай ад крыві Расіі. Аб гэтым бы марыў і прарасейскі рэжым крамлёўскай марыянеткі Лукашэнкі.
Гарматнае мяса і ядзерныя грыбы – такім у сваёй хворай свядомасці яны прадстаўляюць рэцэпт перамогі.
Але гэтага не здарыцца. Сённяшні дзень не зменіць ход гісторыі. Гучныя заявы кіраўніка крыважэрнай імперыі не адменяць яе паразы і падзення.
Гучныя заявы не адменяць перамогу Украіны, яны не адменяць падтрымку Украіны з боку ўсяго цывілізаванага свету, якая няўхільна расце.
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі патрабуе і будзе дабівацца безумоўнага вываду ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі.
Дзеянні краіны-агрэсара Расіі і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі ўяўляюць для Беларусі прамую пагрозу страты незалежнасці