Прыгоды Дылетанта_Бялавічы (Сакавік, сэзон 2014-2015)

в. Бялавічы, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласьць, Беларусь-ВКЛ. Вёска, чыя гісторыя старэйшая за хрысьціянства. Радзіма маці Івана Жахлівага. Радавое гняздо тых самых Глінскіх-Папялінскіх. Палеткі прафэсара Віленскага ўніверсітэту, аўтара жыцьцяпісу Вітаўта, Міхаіла Гамаліцкага. Аўтэнтычная ўніяцкая царква з сапраўднымі ўніяцкімі абразамі. Старажытныя могілкі на месцы курганнага магільніка.
Back to Top