Ад 270 да 1200 BYN | Заробак у вёсцы за 50 км ад Менску

Як жыве беларуская вёска? Ці праўда, што ў вёсцы няма працы, а на той, якая ёсьць, прапаноўваюць нікчэмныя заробкі? Шукаць адказы на гэтыя пытаньні мы зьезьдзілі ў выпадкова абраны сельсавет — Хаценчыцкі, што ў Вілейскім раёне Менскай вобласьці. Плошча Хаценчыцкага сельсавету — 238 квадратных кілямэтраў, гэта ўсяго ў паўтара раза менш за плошчу Менску. Хаценчыцкі сельсавет складаецца з 62 паселішчаў, у якіх жывуць 1270 чалавек. Гэта амаль у 1500 разоў менш, чым у Менску.
Back to Top