Лэдзі і джэнтэльмены!
Некалькі дзён запар мы трымалі інтрыгу: што ж усё-такі адбудзецца ў гэты загадкавы дзень, 23 красавіка. І вось ён нарэшце настаў!
Безумоўна, усім вядома імя легендарнага Уільяма нашага Шэкспіра. Акцёрскія легенды кажуць, што некаторыя абітурыенты тэатральнага факультэта помнілі яго як Уладзіміра. І сёння акурат свет спраўляе яго народзіны. Прычым тут мы, задаяцеся вы пытаннем. А мы ўжо гатовыя адказаць.