Беларускi цiзер фільма «LIBERTÉ» з вершам Уладзiмiра Някляева
Незалежная кінакампанія «Безбуслоў Артс» прадставіла спецыяльную беларускамоўную версію цізера новага фільма Андрэя Курэйчыка «LIBERTÉ» з вершам паэта Уладзіміра Някляева.
Верш «Сумленне» быў напісаны паэтам адмыслова для фільма Андрэя Курэйчыка.
Уладзімір Някляеў асабіста агучыў яго, пагадзіўшыся стаць беларускім голасам карціны.
Драма «LIBERTÉ» здымалася на рускай, беларускай і нямецкай мовах у сядзібе Краскі Ваўкавыскага раёна і ў Мінску на працягу восені 2019 года. Галоўныя ролі ў ёй выканалi вядучая актрыса Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы Святлана Анікей і зорка нямецкага кіно і тэлебачання Жан-Марк Біркхольц. Сцэнар напісалі Дзмітрый Марынін і Андрэй Курэйчык. Над музыкай працуе кампазітар Дзмітрый Фрыга.
Драматычная гісторыя жанчыны, якая спрабуе перамагчы ўласнае сумленне коштам жыцця ў ілюзорным свеце, і следчага Інтэрпола, які парушыў яе спакой, павінна выйсці на экраны ўлетку 2020 года.
Сайт праекта:
Старонка ў ВК:
5,722 views
460
109
3 years ago 00:02:44 1
LIBERTÉ (SVOBODA, ЛИБЕРТЕ) Беларускi цiзер на верш Уладзiмiра Някляева
5 years ago 00:02:43 5.8K
Беларускi цiзер фільма «LIBERTÉ» з вершам Уладзiмiра Някляева