Наваградчына. Любоў з першага позірку. Навокал #7: Свіцязь, Літоўка, Любча

Каманда ютуб-канала «Жывы Беларус» — Андрэй Ігнацік і Уладзіслаў Мігдалёнак сумесна з грамадскай кампаніяй «Годна» працягваюць серыю вандровак «Навокал». Гэтым разам накіраваліся на Наваградчыну. Лета-лецейка з усімі сваімі прыемнасцямі змяніла вектар людской зацікаўленасці ў бок турызму, адпачынку і прахалодных вадаёмаў, што відавочна ў такую спёку. Таму мы аператыўна ловім трэнды і выпраўляемся на Свіцязь. Цудоўнае возера, дзе і паплаваць прыемна, і даведацца легенды і гісторыі, звязаныя з ім. А потым замак у Любчы, і модная ўжо каторы год містычна-таямнічая сядзіба ў Літоўцы. Не будзем доўга распісваць — лепш хутчэй глядзіце відэа. А калі хто ведае яшчэ якія цікавосткі на Наваградчыне — чакаем у каментарах. Андрэй і Уладзіслаў ганяюць ва ўсю моц па такіх мясцінах нашай роднай Беларусі, якія яшчэ не намылілі вока абазнанаму беларускаму турысту. Расказваюць цікавосткі і натхняюць самому выправіцца ў падарожжа, каб на ўласныя вочы пераканацца, што «Навокал — годна жыць». Падтрымаць нашую працу праз спон
Back to Top