Ульяна Лучына чытае верш Артура Вольскага «Дзеці» для конкурсу «Вымаўляты»

Верш Артура Вольскага «Дзеці» для конкурсу «Вымаўляты» чытае дзяўчынка з вёскі Мышкавічы Ульяна Лучына, 5 гадоў. Вымаўляты — гэта дзеці, якія ведаюць на памяць вершы па-беларуску, гучна і эмацыйна дэкламуюць іх не толькі сваім родным, а разам з бацькамі могуць зняць відэа і прадэманстраваць свае здольнасці шырокаму колу людзей. Усе конкурсныя відэа можна паглядзець тут: Артур Вольскі «Дзеці» Розныя дзеці жывуць на планеце – белыя, жоўтыя, чорныя дзеці. Розныя дзеці – аднолькавы смех. Смех у хвіліны забаў і пацех. Розныя дзеці - і розныя вочы. Вочы – як неба. Вочы – як ночы. Вочы, што мора ўвабралі глыбіні. Вочы – пад колер бязводнай пустыні. Розныя вочы – адзіныя слёзы. Слёзы ў хвіліны бяды ці пагрозы. Вось бы зрабіць, каб у розных дзяцей радасць гасціла даўжэй ды часцей. Вось бы зрабіць, каб на нашай планеце гора не ведалі розныя дзеці!
Back to Top