“Я стану калісьці зямлёю, калісьці небам...“
Official video, Acoustic version
Мы запісалі гэтую песню нечакана для нас саміх, раптоўна склалі яе па кавалках з ігры пад гітару з сябрамі, клавішнага пераліву, з утульнага кафэ каля дома, і жадання зайграць на нейкіх іншых інструментах.
Таму мы перамяшалі гітары, клавішы і басы ды запісалі акустычную версію песні.
Песня, насамрэч, адна з нашых улюбёных, пранізлівых. Пра тое, як цяжка шукаць новыя шляхі і новыя мэты, калі аднойчы дасягнуў хоць якой вяршыні.
Мы стаялі на самай высокай вяршыне,
Зоркамі гралі.
Сонца з агню залатога бурштыну
Сустрак
...алі за даляглядам.
На спіне мядзведзя палярнага,
Што спіць тысячу зім,
Чулі, як вецер клікаў каханую,
Імя якой пазабыў.
Я стану... Ты станеш...
Бачылі нараджэнне стагоддзя
За момант палёту ў нябыт
Стаялі на самай высокай вяршыне -
Тут мяне і пакінь.
Чаго мне жадаць ды шукаць?
Навошта спускацца назад?
Дзеля чаго мне варта жыць,
Калі салодка паміраць?
Я стану... Ты станеш...
Ахіні мяне снегам, пакінь.
Буду мроіць ды песціць ў памяці,
Як ішлі па вяршынях ялін
Ды прагна трымаліся за рукі.
Я стану... Ты станеш...
Камусьці шчасцем, камусьці роспачу,
Белаю птушкаюз чорнымі крыламі.
Выказваем сардэчную падзяку за цудоўную лакацыю і каву кафэ
А таксама за відэа і мантажShow more