Белорусская колыбельная - Калыханка

Калыханка “Доўгі дзень“ Словы Г. Бураўкіна Музыка В. Раінчыка Доўгі дзень, цёплы дзень, Адплывае за аблокі. Сіні цень, соны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы, Змоўклі птушак галасы, І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Пакрысе на расе Патухаюць зоркі-сплюшкі, Гульні ўсе, казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі, і стрыжы, Сьпяць машыны у гаражы, Ты так сама каля мамы Ціха-ціхенька ляжы. Баю-бай, баю-бай, Вачаняты закрывай. Баю-бай, баю-бай, Разам з намі засынай спявае Ядзвіга Паплауская
Back to Top