Відэазапіс выступлення Андрэя Стрыжака на VII З’ездзе беларусаў свету.

Распавёў пра BY_help і пра Гуманітарны маршрут “Беларусь-АТО“. Казаў пра тое што талака - гэта наша выдатная нацыянальная практыка, якая адрадзілася ў выглядзе ўдзелу беларусаў свету ў салідарнай падтрымцы рэпрэсаваных увесну 2017. Падчас выступа не абыйшлося і без правакацый, але без іх было б сумна жыць :) Гэта былі вельмі карысныя два дні, падчас якіх удалося пазнаёміцца і пабачыцца асабіста з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ЗША, Канадзе, Чэхіі, Італіі, Вялікай Брытаніі, пагутарыць пра тое, як беларусы метраполіі і беларусы замежжа могуць працаваць разам. Імпэтныя, упэўненыя ў сабе, рашучыя, цікаўныя да ўсяго новага - такімі я ўбачыў нашых беларусаў замежжа. Падчас кампаніі салідарнасці і падчас збора сродкаў на дапамогу Украіне я ведаў пра тое, што нам дапамагае беларускае замежжа, але я вельмі рады што мне нарэшце ўдалося паціснуць гэтаму замежжу руку ў асобе выдатных сыноў і дачок Беларусі і сказаць дзякуй за неабякавасць да справаў радзімы. Дыяспара ёсць і ёй можна ганарыцца.
Back to Top