У атрадзе дружыннікаў папаўненне ()
Тры дзясяткі маладых людзей папоўнілі рады добраахвотных маладзёжных дружын аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска. Маладыя людзі – навучэнцы сярэдне-спецыяльных устаноў абласнога цэнтра. Свае пасведчанні дружыннікаў яны атрымалі ў вайсковай часці 5524 унутраных спраў МУС Беларусі. Да сваіх непасрэдных абавязкаў новыя памочнікі прыступяць на днях.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017