«Мандарынаманія» працягваецца на «Радыё-Віцебск» ()

Святочны народны праект стартаваў напярэдадні Новага года. За няпоўныя два тыдні ў ім прынялі ўдзел сотні віцяблян. Слухачы на працягу ўсяго дня чакаюць у эфіры любімай радыёстанцыі пазыўныя праекта. Пачуўшы іх, спяшаюцца дазваніцца ў студыю і правільна адказаць на пытанне. Шчасліўчыкаў чакаюць каштоўныя прызы. А тых, хто датэлефанаваўся першым, але правільнага адказу не знайшоў, – суцяшальны вітамінны бонус – пара кілаграмаў мандарынаў. Першыя два дзясяткі пераможцаў «Мандарынаманіі» ужо атрымалі свае падарункі. У сценах Тэлерадыёкампаніі «Віцебск» ім уручылі бытавую тэхніку, смартфон, планшэт, шматлікія сертыфікаты і вядома ж, мандарыны. На гэтым тыдні прызы, у іх ліку халадзільнік, атрымаюць яшчэ некалькі ўдзельнікаў навагодняй акцыі «Радыё-Віцебск». «Мандарынаманія» працягнецца да 7 студзеня. Слухайце 91.2 FМ і ўдзельнічайце ў святочным праекце. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top