2017/08/28, Летні турнір, 11 тур, Пячоць - Red Bisons - 4:2 (увесь матч)

Летні турнір Прэм’ер-лігі 5х5, 11 тур Чыжоўка-арэна (вул.Ташкенцкая, 19) 2017/08/28, панядзелак, а 21:20 Пячоць - Red Bisons - 4:2 (першы тайм - 2:0) Пасля нічыі ў матчы Скарпіён - King of Deafs (7:7) нечакана стаўкі дадзенага матчы падвысіліся ў кошце, бо, атрымаўшы перамогу на Пячоццю, можна было заняць першае месца ў “гладкім“ турніры. Але ж паспрабуй перамажы ў гэтай Пячоці. Старт дакладна застаўся за супернікам, пад канец першага тайма атрымалася зрабіць гульню больш роўнай, але гандыкап складаў ужо мінус два мячы. Напачатку другога тайма праз грубую памылку атрымалі і трэці, але цягам 32-ой хвіліны высілкамі Рамана Кіма змаглі забіць ажно двойчы вярнуцца ў гульню. Пасля гэтага пайшоў самы сок, Пячоць вельмі актывізалася, навязаўшы футбол высокага гатунку. Лічы, гульня ішла да гола, і яго прапусцілі мы. У выніку крыўднаватая параза 2:4 ад даволі моцнага суперніка, але трагедыю з гэтага рабіць зусі
Back to Top