Мастачка Валянціна Ляховіч пра выставу Сяргея Махнача “Чалавек у зяленым капялюшы“ ў арт-прасторы.
Віцебская мастачка Валянціна Ляховіч падзялілася ўражаннямі ад выставы Сяргея Махнача “Чалавек у зяленым капялюшы“, якая працуе ў арт-прасторы “Талстога, 7“ да 4 лютага ўключна.
“Чалавек у зяленым капялюшы“ — гэта выстава-калейдаскоп, выстава-люстэрка, выстава-сустрэча і дзіўны карнавал жыцця, на які час ад часу кожнаму карысна глядзець вачыма “ўнутранага дзіця“, каб адчуць гэта сапраўднае свята, яго непаўторнасць і імгненнасць.
“Чалавек у зяленым капялюшы“ — гэта мастак Сяргей Махнач, які кожнага чалавека лічыць крыніцай натхнення для стварэння цудоўнага каляровага свету. У гэтым асаблівым свеце кожны чалавек адначасова і сам сапраўдны Чараўнік.
6 просмотров
413
107
10 месяцев назад 00:03:51 6
Мастачка Валянціна Ляховіч пра выставу Сяргея Махнача “Чалавек у зяленым капялюшы“ ў арт-прасторы.