1984 частка I / Джордж ОРУЭЛ (аўдыёкніга 16+)

“У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця. Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае НЕ”. (с) Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта Напэўна, няма сэнсу тлумачыць, чаму менавіта гэты матэрыял мы ўзялі для працы. Вечная гісторыя, як бот, што наступае на чалавечы твар, як казаў сам Оруэл. У часы Савецкага Саюзу твор на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы пад назвай СССР, быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949, а перакладзены не менш, чым на 65 моў. Першымі назвамі раману былі “Апошні чалавек у Еўропе” і “Жывыя і мёртвыя”. Джордж Оруэл змагаўся з фашызмам у іспанскай Грамадзянскай вайне. Спачатку ў якасці ваенн
Back to Top