Суворы мікрараён, дзе збярогся старажытны лес

На самай ускраіне Менску, агорнуты МКАДам, раскінуўся мікрараён Ангарская. Кажуць, што суворасць мясцовага мікраклімату і жыхароў адпавядае далёкаўсходнім таежным тапонімам. Колькі ў гэтым праўды – праверым на месцы. Падчас нязмушанага шпацыру па Ангарскай Лявон Вольскі распавядзе сёе-тое пра гэтыя мясціны. Напрыклад, які такі “Палац халасцякоў“ узвышаецца пасярод Ангарскай ды што адбывалася тут улетку і ўвосень 2020 года, падчас пратэстаў. Мясцовая жыхарка Вольга падзеліцца, чым сёння жыве Ангарская і навошта сюды едуць фуры на замежных нумарах. А гісторык Уладзімір Плавінскі распавядзе, адкуль узяўся “савецкі тапанімічны хаос“ і таежныя назвы вуліцаў у Менску.
Back to Top