Антываенныя акцыі, самвыдат, перадачы палітвязням. Аліна Герашчанка – пра працу Офіса з валанцёрамі

У гэтым відэа Аліна Герашчанка дае справаздачу па працы аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай. Яна расказвае пра валанцёраў, якія актыўна дапамагаюць Офісу, распаўсюджваюць самвыдат і падтрымліваюць антываенныя акцыі. Таксама яна распавядае пра Zoom-сустрэчы для абмеркавання розных тэмаў, YouTube-канал валанцёрскай праграмы, дзе публікуюцца адукацыйна-асветніцкія відэа, серыю майстар-класаў «Хваля» (@volunteersOST/playlists) і афлайн-працу з валанцёрамі. Падрабязней пра працу Офіса з валанцёрамі – у відэа.
Back to Top