Сілавое крыло, беларусы – не ізгоі. Франак Вячорка – пра працу дэмсілаў у 2022 годзе

У гэтым відэа галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка дае справаздачу па працы дэмакратычных сілаў у 2022 годзе. – Створаная прававая кааліцыя для збору доказаў злачынстваў рэжыма і ўзнаўлення законнасці. – Беларусь засталася на парадку дня: супраць беларусаў не ўводзілі візавы бан, студэнты працягнулі навучанне за мяжой. – Беларусы Украіны змаглі атрымаць дапамогу, іх праблемы паступова вырашаюцца. – Адбылася перазагрузка дэмакратычных сілаў. – У дэмакратычнага руху ўпершыню з’явілася сілавое крыло. – Падтрымка культуры, школьнага напрамку, беларусацэнтрычных ініцыятываў дыяспары, анлайн-адукацыі для школьнікаў у Беларусі. Падрабязней пра гэтыя і іншыя вынікі – у відэа.
Back to Top