Няміга & Алесь Чумакоў - Вяртайся Дамоў

Падабаецца мне у супрацы з добрымі людзьмі рабіць добрыя рэчы! А калі яшчэ такім чынам можна сказаць “Дзякуй!“ гурту “Няміга“, за сур’ёзную падтрымку ўвесну, пасля пажару ў майстэрні - то ўвогуле цудоўна. Няміга & Алесь Чумакоў - Вяртайся дамоў. Здымкі, мантаж - Валеры Кандрацьеў. Гук - Savart Studio Падтрымаць аднаўленне майстэрні гусляў Алеся Чумакова пасля пажару : Падтрымаць творчасць гурта Няміга : Асабістая падзяка : Ілля Няхай, Рыта Адамовіч. Словы : Не ўздрыгне болей шкло ў вокнах ад атак, піянеры не знойдуць ў балоце танк. І дзіцёнак не згубіць свайго ката між бясконцых вакзалаў і перастанкаў. Не журыся, дарагая, што ж мы мала плакалі? Ускаласяцца палі, расквітнеюць макамі. Зарастуць травой варонкі з буеракамі. Застанецца зямля. Цёплая ды мяккая. Прыпеў: А ты вяртайся дамоў, без шчыта, са шчытом. Страшны сон , і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае? З войска да бацькоў не напішуць ліст, і не прыйдзецца нікому ставіць абеліск. Бо навокал вясна, хлопец, азірніся, паглядзі: у кветках Кіеў, Масква і Мінск! Ціснуць рукі паслы. У госці ходзяць сем’ямі. Усе фартэцыі пераробяцца музеямі. Страшны сон , і мы заўтра прачнемся новымі, чуеш, неба спявае вясновае? Прыпеў
Back to Top