А. Дылюк: “Грэшныя людзі“. Літаратура “Беларуская“. 11 клас. Верш з сучаснай беларускай паэзіі. На памяць.Чытанне тэксту - М.Кійка. Літаратура - YouTube.
А.Дылюк: “Грешные люди“. Белорусская литература. 11 класс. Стихотворение из современной белорусской поэзии. На память. Чтение текста - Н.Кийко.
Тэкст:
“Грэшныя людзі
Гінуць у блудзе,
Гінуць у п’янстве,
Зле і паганстве.
Тут раскрадаюць,
Там прапіваюць.
Спрэс забабоны –
Людзі ў палоне.
З ранку нап’юцца,
Вечарам б’юцца,
Быццам жывёлы,
Поўзаюць долу.
Людзі блукаюць,
Выйсця не знаюць.
Сутнасць размовы –
Брыдкія словы.
Ну й пакаленне:
Трацяць сумленне!
Гэй, супыніцеся!
Богу маліцеся!
Кайцеся, людзі,
Добра вам будзе!”
Паводле выдання:
“СОНЦА СВЯТОЕ - ХРЫСТОС
Зборнік беларускай духоўнай паэзіі
Мінск
Біблейскае таварыства
2001”