Цяжка ўспрымаць навіны, якія мы атрымліваем кожны дзень, але не трэба адчайвацца і апускаць рукі. Мы разам арганізаваліся, атрымалі дазвол ад уладаў і нават у такі нялёгкі час разам правялі Масленіцу ў Парке камянёў.
На свята прыйшло шмат народу, асабліва шмат было дзяцей. Мы плануем і далей праводзіць падобныя мерапрыемствы. Кожны павінен рабіць тое, што ён можа, змены трэба пачынаць з простых рэчаў.
Працэс станаўлення новага грамадства немагчымы без пераасэнсавання свайго жыцця. У гэты час мы павінны нанова вучыцца самаарганізацыі, падтрымке і самасвядомасці.
Дзякуй за відэа, Yacek!
Дзякуй усім, хто з намі быў!
Калектывам Вольніца, Вечарніцы, Млын Сонца, рамеснікам і вытворцам!