Халезін. Рэжысёр пратэсту пра дысідэнцтва, дыслексію, дэпрэсію і перамогу
У іншай краіне ён быў бы Мікам Джагерам. У лепшым жыцці ён стаўся б Джудам Лоу. Ці Томам Стопардам. Але Мікалай Халезін адбыўся як асоба ў дзіўныя часы ў няпростай краіне. Таму давялося фарцаваць вінілам, выдумляць газэты, ляпіць палітычныя калажы, ствараць тэатры, шалець ад “пінкфлойдаў”, цытаваць Леніна міліцыянтам ды ківачом матляцца ад сцэнічнай рэжысуры да палітычнага кансалтынгу – і наадварот.
У эпічнай размове з Сяргеем Будкіным першы “лялькавод” найноўшай айчыннай гісторыі агучыць усё, што вы хацелі пра яго ведаць. Але баяліся запытацца. Кураж, дыслексія, эміграцыя, джынса, дэпрэсія, каханне ды перамога – у адным пакунку. Халезін плюс Будкін. Рыхтуйце насоўкі!))
0:30 спектакль пра Тарайкоўскага, лёс пастаноўкі пра 30-я
4:42 камерцыйны поспех, «калькулятар у Наташы»
8:28 пра бацькаву кар’еру спевака, як сам упусціў прафесію вакаліста
13:31 служба ў авіацыі, вучоба на бухгалтара, праца шліфоўшчыкам і як раптам зрабіў свята горада
20:00 знаёмства з КДБ, просьбы зліць пр
1 view
330
88
3 years ago 01:39:36 1
Халезін. Рэжысёр пратэсту пра дысідэнцтва, дыслексію, дэпрэсію і перамогу
4 years ago 00:46:28 1
“Ідэя Х“ з Мікалаем Халезіным | “Идея Х“ с Николаем Халезиным