Салігорскае танга (з уступам аўтара) - ХараЧакра - Памяці Мацюкевіч Марыі Сцяпанаўны

Прывітанне сябры! Мяне завуць Зміцер Гарачка, гурт ХараЧакра. І сёння, у гэты гістарычны час, з аднаго боку - мы амаль вярнуліся ў рэяліі 37-га году, з іншага боку - нашая краіна, нашая нацыя перажывае небывалы ўздым. Не так даўно адбыўся сапраўды гістарычны мітынг Свабоды, які сабраў 200 тысяч чалавек. Таксама мы ўсе неяк вельмі хутка, неяк вельмі нечакана зразумелі, што мы - не адныя, нас - сотні тысячаў, нас міліёны беларусаў. І беларусы паказалі ўсяму свету цуд самаарганізацыі, цуд барацьбы супраць тыраніі. У беларусаў спала пелена з вачэй - пелена абману, пелена забыцця, і ў мяне такое адчуванне, такое разуменне, што нацыя абудзілася, нацыя прабудзілася, магчыма, можна сказаць, што нашая нацыя нарадзілася.
Back to Top