Чаму мядзведзь зімой у бярлозе спіць. Каляды разам з Маляванычам. Вечар cёмы

“Усе вы, дзеці, ведаеце мядзведзя. I тое, што ён зімой у бярлозе спіць. А ці ведаеце, чаму? Калі не, тады паслухайце казку. Быў на нашай зямлі калісьці такі час (казачны, вядома), калі зімы наогул не было. I вясны не было, і восені таксама не існавала. Адно толькі лета цёплае тады на зямлі нашай беларускай заўжды панавала. I ўсім жыхарам бесклапотна ў той казачны час жылося...” Э-эх, былі часы! Сёння, 7 снежня, у 19:30 Маляваныч падрыхтаваў казку беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі “ЧАМУ МЯДЗВЕДЗЬ 3ІМОЙ У БЯРЛОЗЕ СПІЦЬ”. Малюнкі Андруся Такінданга. Падтрымлівайце дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Back to Top