Навагодняе чараўніцтва. Каляды разам з Маляванычам. Вечар дзясяты

“Напярэдадні Новага года ў Машанькінай хаце здарылася бяда! Захварэла мама дзяўчынкі. Яна ляжала ў пасцелі і ўвесь час спала. Тата насілу будзіў яе, каб напаіць чаем. У мамы не спадала высокая тэмпература...” Каронавірус?! Магчыма... Сёння, 10 снежня, Маляваныч здзейсніць “НАВАГОДНЯЕ ЧАРАЎНІЦТВА” разам з сучаснай беларускай пісьменніцай Таццянай Дамаронак-Кудраўцавай і выратуе маму Машанькі і нас усіх. Слухаем увечары ў 19:30! Малюнкі Андруся Такінданга. Спяшайцеся і вы рабіць цуд! Падтрымлівайце дзеячаў культуры ды іх новыя творчыя праекты, ахвяруючы любую суму ў Беларускі фонд культурнай салідарнасці: Глядзіце і слухайце Маляваныча ўвесь снежань штовечар у (па беларускім часе) на каналах фонда: у Facebook і Youtube: #BY_CULTURE
Back to Top