✌️ “Барометр рэвалюцыі“ # 40: Грамадству пакуль застаецца абапірацца на сваю салідарнасць і мужнасць

Палітычныя цэнтры беларускай рэвалюцыі дзейнічаюць нескаардынавана, а гэта значыць, што яны прапануюць розныя перспектывы для грамадзянскай супольнасці. І гэта даволі катастрафічна ў нашай сітуацыі. Таму сёння як ніколі актуалізуецца пытанне пра Мемарандум — агульную дамову аб супольным дзеянні, адзінай стратэгіі і тактыцы. І гэты Мемарандум не пра громкія заявы аб агульных мэтах — гэта ўсё ў нас ёсць. Ён тычыцца размеркавання адказнасці за розныя кавалкі працы, разумення і прыняцця агульнага плана дзейнасці. Пакуль жа гэтага няма, беларускаму грамадству застаюцца толькі салідарнасць і мужнасць.
Back to Top