Даражэнькія сябры, маленькія ды за іх адказныя! Мы вельмі моцна гэтага чакалі, рыхтаваліся і вось нарэшце можам падзяліцца з вамі! Запрашаем на прэм’еру Новай Калыханкі для Новай Беларусі!
25 студзеня 20:00
КАЛЫХАНКА З МЕСЯЧЫКАМ
(цёплая песня на дабранач)
ПРЭМ’ЕРА на канале #BAYBUS!
Аўтар тэксту — пісьменнік, журналіст Кастусь Севярынец. Гэты верш Канстанцін Паўлавіч напісаў для сваёй тады яшчэ маленькай дачкі Ганны. Сёння вядомая даследчыца, Ганна Севярынец падзялілася гэтым сямейным скарбам з намі.
Напісаць музыку і выканаць песню мы запрасілі вядомы беларускі гурт VAL. У Леры Грыбусавай і Улада Фраймана і атрымаўся твор, поўны пяшчоты, цеплыні і мяккасці. Падаецца, менавіта такой і мусіць быць #нашакалыханка.
Мы вельмі хочам, каб мелодыю “Калыханкі з месячыкам“ падхапіла кожная матуля, і кожны вечар пад гукі і словы новай люляйкі салодка і спакойна засыналі маленькія беларусікі.
---
“Калыханка з месячыкам“
Тэкст - Канстанцін Севярынец.
Музыка і выкананне - VAL (творчы саюз саўндпрадзюсара Улада