Яноцік Цёма, надзьмуўшы некалькі паветраных шарыкаў, намагаўся з іх дапамогай падняцца ў паветра. Але наш падарожнік Нестар расчараваў яго, бо для палёту на паветраным шары неабходны пэўныя ўмовы. Да таго ж любая справа патрабуе сур’ёзнай падрыхтоўкі. А пакуль можна адправіцца ў віртуальны палёт.