Піт Паўлаў з гітарай «штурмуе» Палац Незалежнасці

Той самы момант спробы «штурму» 23 жніўня Палаца Незалежнасці, пра які казала Наталля Эйсмант, і які прымусіў Аляксандра Лукашэнку і яго сына Мікалая апрануць бронекамізэлькі і ўзяць у рукі аўтаматы. А на самой справе на мірнай акцыі Піт Паўлаў з беларусамі разам спяваюць песню «Тры чырапахі» і просяць АМАПаўцаў далучыцца да калектыўных спеваў.
Back to Top