муз. atesta, сл. Марына Варабей
відэа: Ягор Супастатаў
Меланхолія
Не бывае проста так,
Каб забыцца на свой боль,
Ёсць свабода, і ўсё ж. Аднак
Ці ён лёгкі шлях на волю.
Сэрца б’ецца з метраномам.
У флэш-бэках ноч зноў пройдзе.
Называю сваім домам,
Дзе ніхто мяне не знойдзе.
Я губляю зноў кантроль.
Плаўна легчы і глядзець
У сваю шкляную столь,
У бясконцы шэры дзень.
Сэрца б’ецца з метраномам.
У флэш-бэках ноч зноў пройдзе.
Называю сваім домам,
Дзе ніхто мяне не знойдзе.
Не вярнуцца ўжо назад.
Памяць з явай не звязаць.
Не забыцца тыя страты.
І шукаць, каму сказаць...
што...
Сэрца б’ецца з метраномам.
У флэш-бэках ноч зноў пройдзе.
Называю сваім домам,
Дзе ніхто мяне не знойдзе.