“Аксамітны летні вечар“
Музыка Віталя Навіцкага, Словы Сяржука Сокалава-Воюша~
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло
Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
Я адной табе належу, Беларусь мая!
Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.
Мне краёў чужых не трэба, як ні варажы,
Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых,
Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя,
Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.
1 view
637
278
5 months ago 00:04:17 1
Аксамітны летні вечар/Левчук & Паук
1 year ago 00:04:19 8
Аксамітны летні вечар – Носсоль Александра и оркестр им.М.Я.Финберга (cover)«Молодечно-2023»