Нелегальна перайшоў мяжу і адкрыў бізнес у ЕЗ | Нелегально пересек границу и открыл бизнес в ЕC

У Беларусі Віктар быў прадпрымальнікам і актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны. Яго затрымалі, выбілі шэсць зубоў, перабілі нагу, арыштавалі. Грамадскі ўздым і актыўнасць неабыякавых беларусаў натхнілі Віктара на змаганне. Праз пагрозу турмой яму і ягоным бацькам у сакавіку 2021 года Віктар быў вымушаны пакінуць Беларусь. У чужой краіне Віктар усё яшчэ не губляе надзеі і працягвае дапамагаць беларусам, якія аказаліся ў гэткай жа сітуацыі, як і ён.
Back to Top